ВЫМОРВАЮЦЬ НАРОД ПРАЗ ЧАРНОБЫЛЬ

posted Jan 17, 2011, 7:00 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jan 17, 2011, 7:04 AM by Адміністратар Навін ]

             Рэжымны тэлеканал БТ паказаў 15 студзеня чарговы сюжэт пра “шчасьлівую Беларусь у тэлевізары”. Пад гром аркестра ўзнагароджвалі пераможцу штогадовага конкурса пад назовам “Энергія успеха” (вух, якая лексіка!). Цытуем БТ на мове арыгінала: “Они зажигают интерес к своей продукции. А теперь ещё и сами зажглись соперничеством. У ежегодной премии маркетинговых услуг несколько серьёзных организаций и одна важная цель. Чтобы и слава, и продукция отечественных предприятий не то, что уверенно шагала, -- стремительно бежала по странам мира. Безусловный лидер. Только так характеризуют её победителя – директора «Бабушкиной крынки» Игоря Конончука. И само предприятие. Из полутора тонн сырья ежесуточно получается почти 3 сотни видов продукции. Получается – круглый год с победами”.

            БТ неяк “забылася” згадаць у рэпартажы пра тое, што “Бабушкина крынка” (гэта ж якую рэбусную назву прыдумалі лірыкі ад лукашызма) функцыянуе на Магілеўшчыне. Сыравіну для прадукцыі фірмы звозяць з атручаных радыяцыяй раёнаў вобласьці. З атруты робяць сапраўды шырокі асартымэнт малочных прадуктаў. Атрымліваецца сапраўды смачна. Толькі вось чамусьці гэтую прадукцыю не вязуць эшалонамі на Маскву. Дорогіе россіяне ня хочуць есьці радыёактыўную ежу. На Расею накіроўваюць амаль усю прадукцыю нашых прадпрыемстваў харчаваньня, якія знаходзяцца ў незасьмечаных Чарнобылем раёнах. Антыбеларускі рэжым лічыць, што труціць радыяцыяй трэба толькі наш народ. І робіцца гэта ўвесь час (такая ёсьць палітыка рэжымнага генацыду).

           

                                                                                              Юрка Марозаў

Comments