Віншаваньні ад сябраў менскай суполкі "Перамога"

posted Mar 25, 2011, 4:17 PM by Адміністратар Навін   [ updated Mar 25, 2011, 4:38 PM ]
                   Глыбокапаважаныя спадар  Зянон Станіслававіч  і паплечнікі !!!
 Сардэчна віншуем Вас са сьвятым Днем Волі!!!
        Бог даў Вам вялікае шчасьце  з перамогай працягнуць  справу вызваленьня Беларусі з-пад няволі і праз 73 гады ад  стварэньня БНР  дамагчыся Незалежнасьці  Беларусі.
Мы вельмі ўдзячныя Вам  за тое што Вы зрабілі  і робіце для  роднай  Беларусі!!! Мы ў неаплочаным даўгу перад Вамі!
 Наша суполка, якую хочам зараз зарэгістраваць, называецца “Перамога”, г. Менск, Зялены Луг-6  складаецца з 5 чалавек (дарэчы дасылаем шчырае вітаньне нашым суседзям  - суполцы “імя Тадэвуша Касьцюшкі “, Зялены Луг-5 ).  Старэйшым і ганаровым чалавекам нашай суполкі  з’яўляецца  90  гадовая  бабуля  (улëткі яна канешне не раскідвае). Таксама  ў суполку ўваходзяць мая матуля, брат,  муж і я, Вольга.  
 Жыве Беларусь!!!
Жыве вечна!!!

Comments