ВІНШАВАНЬНЕ З НОВЫМ ГОДАМ

posted Dec 31, 2011, 10:56 AM by Адміністратар Навін

       Дарагія землякі-беларусы, дарагія сябры-фронтаўцы!

              Віншую ўсіх з Надыходзячым Новым Годам! Няхай ён будзе для ўсіх нас лепшым, чым год мінулы. Няхай прынясе даўгачаканыя перамены ў нашым жыцьці, ва ўладзе, у міжнародным становішчы. Няхай скончыцца цёмны час у нашай Айчыне і пачнецца сьвітаньне.

            Мінулы год быў годам нішчэньня Беларусі і зьнявагі нашых людзей з боку цёмнай улады. Але надыходзячы год можа стацца цяжкім для самых нішчыцеляў, якія будуць нішчыць самы сябе. І гэта ўжо пачынаецца.

            Як і 20 гадоў таму, мы, беларусы, не павінны змарнаваць магчымасьць у такіх умовах разьвітацца з антынародным рэжымам, адчыніць дарогу для вольнай Беларусі і спаткаць яе сьветлы дзень.

            З Новым Годам!

            Жыве Беларусь!

Слава героям!

 

31 сьнежня 2011 г.                                                                   Зянон Пазьняк

Comments