З імем ВІТАЎТА ВЯЛІКАГА

posted Dec 31, 2010, 11:37 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jan 10, 2011, 2:17 PM by Адміністратар Навін ]

          Наша сям’я не хадзіла на апошнія “выбары”, мы падтрымалі пазыцыю Народнага Байкоту. Ведаем, што цяпер многія людзі шкадуюць, што пайшлі на гэты фарс і не падтрымалі байкот. Многія пачуваюцца падманутымі груба і бесцырымонна. І задаюцца пытаньнем: што ж рабіць? Мы мяркуем, што знайшлі адказ – мы за новыя выбары без узурпатара Лукашэнкі. Наша невялікая сям’я (мы – бацькі, а таксама двое паўналетніх дачок) утвараем суполку Руху за новыя выбары. Мы давяраем адзін адному і верым у наш народ. Няхай гэтыя словы не здадуцца некаму высакапарнымі. Падзеі ў краіне настолькі драматычныя, што цяпер не да пафасу. Трэба нам усім рабіць канкрэтную справу.

            Для нас канкрэтная справа пачалася яшчэ падчас “перадвыбарчай кампаніі”. Мы выкарысталі ўвесь свой вольны ад працы час, каб разносіць па сталіцы ўлёткі з заклікам да Народнага Байкоту псэўдавыбараў. Падзеі паказалі, што мелі рацыю нашы сябры, якія былі за байкот, а не купка кандыдатаў, якія завялі выбаршчыкаў на дыктатарскі фарс.

            Будзем распаўсюджваць інфармацыю, будзем тлумачыць людзям неабходнасьць кансалідацыі нашага грамадзтва на агульнай платформе супраціву узурпатарскай дыктатуры. Мы бярэм для сваёй суполкі Руху за новыя выбары імя Вітаўта Вялікага – славы і гонару беларускай нацыі і Дзяржавы.

 

            Сябры суполкі “Вітаўт Вялікі” (Менск) Руху за новыя выбары

 

            30 сьнежня 2010 г.