Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ Зянону Станіслававічу Пазьняку

posted Apr 24, 2011, 12:28 AM by Адміністратар Навін

         Шаноўны Зянон Станіслававіч,

            Віншуем Вас з днём нараджэньня! Зычым Вам здароўя і моцы духу, шчасьця і творчага плёну. Найлепшыя зычэньні Вашай сям’і.

            Наш народ перажывае адзін з самых драматычных пэрыядаў у сваёй гісторыі. Акупацыйная цемра і імпэрскі вораг спрабуюць запалохаць беларусаў і канчаткова паняволіць нашу краіну. Але шматгадовая асьветніцкая і палітычная праца патрыётаў-фронтаўцаў не прайшла марна. Усё больш людзей асэнсоўвае, што вызваленьне ад зла магчымае толькі праз Беларускую Салідарнасьць. Моладзь шукае адказы на пытаньні жыцьця ў Вашых творах і ў Вашых паплечнікаў. Мы ўпэўненыя, што набліжаецца час адраджэньня Беларусі. Наперадзе ў мільёнаў беларусаў шмат працы на беларускай ніве. Будзем жа рабіць яе разам!

          Сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

            24 красавіка 2011 г. 

Comments