Свабоду Каваленку!

posted Mar 15, 2012, 2:52 PM by Адміністратар Навін   [ updated Mar 15, 2012, 3:09 PM ]

        Беларусы, землякі, суайчыньнікі !

У лукашысцкай турме за нашу волю і свабоду памірае беларус Сяргей Каваленка. Яго асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі. Але ён не зрабіў ніякага злачынства. На Нараджэньне Хрыстовае 7-га студзеня 2010 года ён падняў над 40-мэтровай навагодняй гарадзкой ёлкай у Віцебску вялікі Беларускі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Азьвярэлыя “амоны” зьбілі  яго, а лукашысцкі суд прысудзіў тры гады хатняй “хіміі”.

            19-га сьнежня 2011 года ноччу “амоны” ўварваліся ў дом Каваленкі і арыштавалі яго, а лукашысцкі суд прысудзіў 2 гады турмы па прыдуманым абвінавачаньні – нібыта аб парушэньні хатняй няволі.

            Антыбеларускі рэжым па загаду вусатага ўзурпатара засудзіў Каваленку за любоў да Айчыны і за Беларускі Сьцяг. Тут цалкам адсутнічае справядлівасьць і законнасьць.

            У знак пратэсту Каваленка аб’явіў галадоўку з патрабаваньнем адмяніць фальшывы палітычны прысуд. Пасьля месяца галаданьня яго зьвязалі турэмшчыкі і гвалтам пачалі прымусова карміць, а турэмныя лекары пагражалі катаваньнямі. Тады Каваленка зноў аб’явіў  галадоўку і галадае ўжо больш месяца. Цяпер ён у Менскай Пішчалаўскай турме. Ён важыць 51 кілаграм (з нармальных яго 85), тэмпэратура цела – перадсьмяротная: 35,2 градуса, ціск крыві – 90/60    Ён з цяжкасьцю гаворыць і рухаецца. Але ўлады вусатага ўзурпатара адмаўляюцца нават пакласьці яго ў шпіталь пад нагляд кваліфікаваных і не турэмных лекараў. Рэжым па загаду вусатага ўзурпатара вядзе гэтага беларуса на сьмерць, каб даказаць усім моц сваёй тупой антыбеларускай улады над народам.

Сяргей Каваленка будаўнік, 37 гадоў, гадуе двух дзяцей ( сем месяцаў і сем гадоў) і зьяўляецца адзіным кармільцам сям’і (дзеці, жонка Алена, маці і брат).

Беларусы, ратуйма нашага героя-земляка!

Свабоду Каваленку!

            Ён падняў наш сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг над усёй нацыяй. Слава Беларускаму Сьцягу!

Канец вусатаму ўзурпатару, найміту лубянскай Масквы, здрадніку нацыі!

Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго! Пішыце лісты з патрабаваньнем свабоды і шпіталізацыі Каваленкі ў Генпракуратуру, у Вярхоўны суд, у сродкі масавай інфармацыі, у міжнародныя арганізацыі. Пратэстуйце! Пакуты Каваленкі за ўсіх нас. Каваленка павінен жыць.


 “Беларуская Салідарнасьць”

  “Рух за новыя выбары без Лукашэнкі” (кіраўнік Зянон Пазьняк)

 

Файл для друку:

ĉ
Адміністратар Навін,
Mar 15, 2012, 3:07 PM
Comments