Рыхтуем новыя выбары без Лукашэнкі (улётка)

posted Jan 14, 2011, 7:25 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jan 14, 2011, 7:36 AM by Адміністратар Навін ]

 

Павжаныя беларусы!

19 сьнежня 2010 г. Лукашэнка ня быў абраны народам на пасаду прэзыдэнта. Агучаныя Ярмошынай лічбы арганізавалі і зрабілі  вертыкальшчыкі, спэцслужбы і выбарчыя камісіі,  прызначаныя рэжымам. Уся выбарчая кампанія была праведзена пад жорсткім кантролем каманды асобаў набліжаных да Лукашэнкі. Рэжымная апэрацыя “прэзыдэнцкія выбары 2010” і фальшаваньне галасаваньня ёсьць незаконная акцыя гвалтоўнага ўтрымыньня ўлады прамаскоўскай камандай начале з Лукашэнкам.

Гэтыя выбары паказалі, што народ адвярнуўся ад Лукашэнкі, не прымае дыктатарскага аднаасобнага распараджэньня багацьцямі краіны і лёсам людзей, не падтрымлівае цемрашальскай палітыкі зьнішчэньня нацыянальных каштоўнасьцяў беларусаў: мовы, культуры, адукацыі.

 

Каб утрымаць незаконна захопленую уладу, Лукашэнка аднавіў сталінскую, гэбісцкую мэтодыку душэньня і запалохваньня грамадзтва. Пад непасрэдным кіраваньнем Лукашэнкі была спланавана і зьдзейсьнена вайсковая апэрацыя па зьбіцьці тысячаў беларускіх  выбарцаў, якія 19 сьнежня 2010 г.  выйшлі на мірную акцыю пратэсту супраць фальшывых выбараў. Народная кроў, пралітая на Плошчы 19 сьнежня 2010 г., справа рук Лукашэнкі.

Лукашэнка не прэзыдэнт Беларусі. Ён захопнік улады, крывавы узурпатар. Ніхто ня мусіць называць яго прэзыдэнтам.

 Трэба рыхтаваць новыя выбары без Лукашэнкі. Гэта законнае, канстытуцыйнае права народа.

Беларусы! Далучайцеся да Руху “За новыя выбары без Лукашэнкі”! Стварайце суполкі Руху. Інфармацыя на сайце http://www.bel-ruh.org

 

Ініцыятыўная група Руху

Каардынатар Руху Зянон Пазьняк

 

ĉ
Адміністратар Навін,
Jan 14, 2011, 7:29 AM
Comments