РЭЖЫМНАЯ ШЫЗАФРЭНІЯ

posted Jul 6, 2012, 2:07 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jul 6, 2012, 2:14 PM ]

(У Менску распаўсюджваецца улётка з актуальным тэкстам. Прапануем сябрам Руху далучыцца да гэтай працы.)


РЭЖЫМНАЯ ШЫЗАФРЭНІЯ

Іншай назвы для гэтай зьявы няма.

Як на дражджах растуць цэны на хлеб, малако, мясныя ды іншыя прадукты і тавары, на камуналку і паліва. У той жа час Лукашэнка будуе за бюджэт (народныя сродкі) суперсакрэтны палац-рэзыдэнцыю каля Камсамольскага возера ў цэнтры Менску. Абект агароджаны металёвым плотам. Па пэрыметру стаяць слупы, на якіх вісяць відэакамеры, на некаторых гронкамі. Праход і ўвесь абект ахоўвае міліцыя з сабакамі. Калі людзі едуць каля гэтага абекту, то кажуць: вунь Лукашэнка будуе чарговы бункер. Тут будзе хаваць свае набыткі. Раней хаваў у сябручкоў Мілошавіча і Кадафі. Цяпер відаць у Асада ў Сірыі і ў Чавеса ў Венесуэле. Але хутка і яны ляснуцца. Таму набыткі трэба ж недзе хаваць.

А людзям вешае лакшыну на вушы. Як і ў 2010 годзе абяцае заробак у 500 даляраў. Лічыць, што людзі забыліся, як іх абрабаваў рэжым пасьля фальшывых выбараў Лукашэнкі ў сьнежні 2010 года. Спадабалася яму такая «справа», хоча паўтарыць і сёлета. На 23 верасьня прызначыў выбары ў сваю палаткуі яму край трэба завабіць людзей на выбарчыя ўчасткі, каб захаваць сваю ўладу і набыткі. Ужо пачаўся разыгрывацца супердэмакратычны выбарчы спэктакль, на яго выдзеленыя народныя грошы.

Пакуль ня змог яшчэ ператварыць нашу краіну ў расейска-кітайскі анклаў, трэба ліквідаваць дыктатуру. Зьвяртаемся да тых, хто разумее небясьпеку дыктатуры. Абяднайцеся з аднадумцамі, арганізуйце так, каб з вашага дому, вуліцы ніхто не пайшоў на фальшывыя выбары бяспраўнай лукашэнкаўскай палаткі. Трэба зрабіць так, каб падчас так званага галасаваньня былі пустыя выбарчыя ўчасткі. Няхай і расейцы і кітайцы пабачаць, што народ не падтрымлівае рэжым, што ўсе іхныя дамовы з рэжымам незаконныя, і будуць ліквідаваныя.

Салідарныя дзеяньні створаць умовы для ліквідацыі шызафрэнічнай дыктатуры і правядзеньня выбараў без Лукашэнкі.

ą
Адміністратар Навін,
Jul 6, 2012, 2:47 PM
ą
Адміністратар Навін,
Jul 6, 2012, 2:47 PM
Comments