РЭГІСТРАЦЫЯ СУПОЛАК

posted Jan 10, 2011, 12:39 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jan 14, 2011, 7:21 AM by Адміністратар Навін ]

 

Мэта, якую ставіць РУХ “За новыя выбары без Лукашэнкі” адлюстравана  ў яго назве.

 Ня трэба ні ў каго прасіць, ні ад каго патрабаваць правядзеньня справядлівых выбараў. Свабодныя, справядлівыя выбары мы мусім рыхтаваць самыя ўсім грамадзтвам. Грунтам для правядзеньня свабодных выбараў будзе дастатковая наяўнасьць суполак Руху на ўсёй тэрыторыі краіны. Мы мусім быць падрыхтаваныя арганізацыйна. Гэта ёсьць праўны, законны, просты, добры і надзейны мэтад. Усё будзе залежыць ад таго, наколькі здольнае  грамадзтва да самаарганізацыі.

Усе мы, хто далучаецца да Руху мусім бачыць, як разьвіваецца і расьце наша беларуская салідарнасьць, наша падрыхтоўка да новых выбараў без Лукашэнкі. Таму на сайце: http://www.bel-ruh.org/  у рубрыцы “Ініцыятывы” будуць публікавацца зарэгістраваныя ў Руху суполкі.

 Прапануем колькасны склад суполак ад 3 да 7 сяброў. Суполка мае назву і электронны адрас (e-mail). Прапануем мець для  суполкі адмысловы e-mail, зарэгістраваны на сайце: http://www.gmail.com . Не рэкамендуем выкарыстоўваць для рэгістрацыі суполак электронныя адрасы сябраў суполкі.

Для рэгістрацыі суполкі неабходна выслаць праз адрас (э-пошту) суполкі на адрас: zanbv11@gmail.com паведамленьне аб стварэньні суполкі Руху, яе назву і тэрыторыю дзейнасьці, горад ці раён (прыклад: суполка імя Кастуся Каліноўскага г. Ліда). Электронны адрас суполкі нідзе не публікуецца. На сайце: http://www.bel-ruh.org/  у рубрыцы “Структуры” публікуецца толькі назва суполкі і тэрыторыя яе дзейнасьці.

 

Ініцыятыўная група Руху

Каардынатар Руху Зянон Пазьняк