Распаўсюд улётак да дня Роднай мовы ў Менску

posted Feb 21, 2011, 1:44 PM by Адміністратар Навін
Выбітны дзеяч Нацыянальнага Адраджэньня Вацлаў Ластоўскі напісаў у 1918 годзе:
"— Што сталася-б, каб мы забыліся свае роднае мовы?
— Калі-б мы нашую родную мову закінулі, забыліся, а прынялі чужую, тады па ўсіх нас і сьлед загінуў-бы на зямлі.
Наш паэта Францішак Багушэвіч (Мацей Бурачок) у прадмове да "Беларускай Дудкі" кажа: "Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананьнем, катораму мову займае, пасьля і зусім замерлі. Не пакідайце-ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмерлі! Пазнаюць людзі людзей па абліччу ці па адзежы, якую хто носіць. Вось-жа мова — гэта ёсьць аблічча і адзежа душы людзкой."

Нажаль, сёньня ў беларусаў адбіраюць іх мову. Нас робяць нямымі, як "тыя людзі перад скананьнем"...
На Беларусі няма ніводнага ВНУ на беларускай мове, няма ніводнага дзяржаўнага тэлеканала на Нацыянальнай мове.
Беларускую мову дзяржава выкарыстоўвае толькі ў спалучэньні з аджыўшым і сыйшоўшым у мінулае. Руская ж мова навязваецца нашаму народу як мова, на якой ствараюцца новыя навуковыя распрацоўкі, праводзіцца вышэйшая адукацыя, друкуюцца ўсе законы і ўказы. Рускую мову прапагандуюць як мову ўлады, адукацыі, арміі і міліцыі. 
Беларускамоўнаму ж чалавеку сёньня цалкам зачынены шлях да любых кіруючых пасадаў. Ёсць і выключэньні, але ж яны толькі падкрэсліваюць агульнае негалоснае правіла існуючай сістэмы ўлады.

Разам з усім гэтым, самы парадокс складаецца ў тым, што будучы лёс нашай Роднай мовы знаходзіцца толькі ў нашых уласных далонях. І толькі ад нашых памкненьняў залежыць, ці захаваем мы сваю мову, ці не станем нямым, "сканаўшым" народам.

Сёньня, 21 лютага, у гэты значны для любога чалавека на Зямлі дзень, мы вырашылі нагадаць беларусам пра іх карані - Родную, бацькоўскую мову.

Жыве Беларусь! Слава Народу! Слава Бацькаўшчыне!

Суполка "імя Вацлава Ластоўскага" Руху "За новыя выбары без Лукашэнкі" (г. Менск)

ą
1(2).jpg
(1010k)
Адміністратар Навін,
Feb 21, 2011, 2:05 PM
ą
2.jpg
(723k)
Адміністратар Навін,
Feb 21, 2011, 2:05 PM
ą
3.jpg
(868k)
Адміністратар Навін,
Feb 21, 2011, 2:05 PM
ą
4.jpg
(453k)
Адміністратар Навін,
Feb 21, 2011, 2:05 PM
ą
5.jpg
(860k)
Адміністратар Навін,
Feb 21, 2011, 2:05 PM
ą
6.jpg
(861k)
Адміністратар Навін,
Feb 21, 2011, 2:05 PM
Comments