НЕЛЬГА ДАЗВОЛІЦЬ, КАБ ЗАХАПІЛІ БЕЛАРУСЬ

posted May 23, 2011, 5:00 AM by Адміністратар Навін

(Улётка)

        Уся хада папярэдняга разьвіцьця лукашызму вяла нашу эканоміку да правалу. Але на цяперашнім этапе адчуваецца, што падзеі адбываюцца не самы сабой, а іх нехта прысьпешвае.

На фоне рэпрэсіяў, выбуху ў мэтро, палітычных судзілішчаў, ліквідацыі парэшткаў папулярнасьці дыктатуры і дыктатара (у пэўных групаў насельніцтва) пачалі выразна гучаць заявы кіраўнікоў Расеі. Прэм’ер Пуцін і міністар фінансаў Кудрын, а таксама амбасадар РФ у Менску Сурыкаў у адкрытую кажуць, што даваць грошы Лукашэнку будуць толькі пры ўмове здачы (“продажу”) важных і прыбытковых аб’ектаў народнай беларускай гаспадаркі. Расейскі мафійны капітал рэалізуе плян канчатковага захопу Беларусі. За гэтым павінен адбыцца захоп фінансавага кантролю (увядзеньне расейскага рубля), а потым і разгром-падпарадкаваньне Беларускай дзяржавы імпэрыяй. Адным словам, Масква імкнецца да рэйдэрскага захопу нашай краіны, да ліквідацыі Беларусі. Ліквідацыя павінна адбыцца праз сацыяльны хаос, эканамічны калапс і палітычную акупацыю.

            Масква разгортвае свае дзеяньні пасьлядоўна і прадумана, праводзіць даўно падрыхтаваную спэцапэрацыю ў жанры дыверсіі. Йдзецца не пра падрыў пэўнага стратэгічнага аб’екта кшталту маста або завода, а пра падрыў усёй нашай Беларусі. Мясцовы прамаскоўскі рэжым зьяўляецца толькі інструмантам рэалізацыі гэтага праекту.

            Лукашэнка і лукашызм ня будуць абараняць народную гаспадарку, беларускіх людзей і нашую нацыянальную Дзяржаву. Яны ненавідзяць усё і здольныя толькі эксплуатаваць і вынішчаць Беларусь. Кіруемы Масквой канфлікт – гэта вялікая пагроза для нас, нашых дзяцей і будучыні. Гэта павінны ўсьвядоміць мільёны нашых людзей і стаць на абарону нашай Дзяржавы, не дазволіць імпэрцам захапіць нашы багацьці і разграміць нашу краіну. Але абараніць краіну мы зможам толькі пазбавіўшыся Лукашэнкі. Гэта першая небясьпека. Ён нішчыць нацыю. Ён не павінен больш быць ва ўладзе.

Трэба абараніць Беларусь! Стварайце суполкі “РУХУ за новыя выбары без Лукашэнкі” (згодна рухаўскіх правілаў і інструкцый: biel-ruch.org). Размнажайце і распаўсюджвайце нашыя  ўлёткі і матэрыялы.

 

                                                                                              Юрка Марозаў.

                                                                                              НАРОДНАЯ ПАРТЫЯ

                                                                                                                             (кіраўнік Зянон Пазьняк)

 

ċ
101.bmp
(473k)
Адміністратар Навін,
May 23, 2011, 5:07 AM
Comments