ГРОШЫ ДЛЯ ІМІТАТАРАЎ

posted Feb 24, 2011, 1:01 AM by Адміністратар Навін   [ updated Feb 24, 2011, 12:31 PM ]

 “Танныя палітыкі абыходзяцца 

    асабліва дорага”

 

2 лютага ў Варшаве адбылася канферэнцыя “донараў беларускай “апазіцыі”, на якой прысутнічалі эўрапейскія палітыкі, прадстаўнікі буйных эўрапейскіх грамадскіх арганізацый, праваабарончых цэнтраў. Беларускі бок прадстаўляў “предводітель дворянства” спадар Мілінкевіч. У агульную касу было ўнесена каля 120 млн. далляраў. http://nn.by/?c=ar&i=49925

У дадзеным артыкуле намі не ставіцца мэта высьветліць, хто, зь якімі мэтамі, пад якія ўмовы і каму даў такія грошы – гэта асобная тэма і, спадзяемся, мы абавязкова да яе вернемся і прааналізуем.

Таму перш наперш давайцё ўсё ж такі паспрабуем уявіць, што гэта за лічба такая: 120 мільёнаў далляраў. Безумоўна, звычайнаму чалавеку цяжка зразумець мала гэта ці не. Таму выкарастаем самы надзейны спосаб – спосаб параўнаньня.

Для любога палітыка галоўным спажыўцом яго тавара (ідэі, палітычнай праграмы) зьяўляецца ўсё насельніцтва краіны, калі больш вузка – выбаршчыкі. Палітык можа ўзьдзейнічаць на іх праз агітацыю, кажучы па-іншаму, праз рэкляму сваіх ідэй і сваёй праграмы. Ня трэба быць вялікім стратэгам каб зразумець, што ва ўмовах інфармацыйнай блакады нашага насельніцтва, асноўным накірункам дзейнасьці любой палітычнай сілы на дадзенным этапе ёсьць агітацыя і інфармаваньне грамадзтва. Таму можна выказаць здагадку, што амаль усе наяўныя фінансавыя і людзкія рэсурсы мусяць быць задзейнічаны на гэтым накірунку. Адсюль вынікае, што гэтыя 120 мільёнаў даляраў зьяўляюцца сваеасаблівым рэклямным бюджэтам палітыка. Таму давайце параўнаем гэтую сумму з іншымі рэклямнымі бюджэтамі.

У лютым 2011 года кіраўнік рэклямнага холдынга SMG (Starcom MediaVest Group) Пётр Папялушка заявіў, што аб’ём рынка рэклямы ў Беларусі ў 2010 годзе склаў, увага, 100 мільёнаў даляраў!!! (Крыніца: http://www.respublika.info/5193/marketing/article45489). І гэта ўсіх беларускіх прадпрыемстваў па ўсёй Беларусі!

Канешне, паважаныя чытачы, могуць сказаць, што палітыка – рэч дарагая, таму параўноваць рэклямны бюджэт палітыкаў і камерцыйных кампаній не карэктна. Шмат каму зь беларусаў пашэнціла пабываць на Ўкраіне пад час перадвыбарчых агітацыйных кампаній: наш чалавек мог з зайдрасцю назіраць наколькі яскрава, арыгінальна, часам нават эпатажна праходзіла гонка кандыдатаў у прэзідэнты за галасы выбаршчыкаў (як сказаў бы парваслаўны атэіст: “настояшчій разгул дземократіі”). Але ж нас цікавіць іншае: колькі каштавала кампанія, якая цягнулася ні адзін месяц, кандыдатам у прэзідэнты? Як кажа Тарас Беразец, дырэктар украінскай піар-кампаніі “ПолітТех”, самыя рэйтынгавыя палітыкі Януковіч і Цімашэнка патрацілі па 100 – 150 млн. даляраў.

Узьнікае лагічнае пытанне: ці адчуюць беларусы нейкія зьмены, пасля таго як мястэчковыя “палітыкі” пачнуць асвойваць выдаткаваныя грошы? Адказ просты: не, не адчуюць. Самамэтай дзейнасьці шматлікіх псэўдаапазыцыйных арганізацый (Хартыя, Рух за свабоду, былы Зубр і інш.) ёсць дзяльба і асвойваньне грантаў найперш на свае ўласныя патрэбы. Таму і змаганьне яны імітуюць, мітусяцца (каб грантадаўцы бачылі, што яны быццам бы нешта робяць). Яны вядуць змаганьне ня гэтак супраць рэжыма, як за грошы. Беларусы мусяць падалей трымацца ад гэтай “барацьбы” і гуртавацца вакол ідэі Беларускай Салідарнасці. Лёс нашага народа не павінен залежыць ад нейкіх спонсараў і мясцовых паліт-бізнес структур.   

           

                                                                                                                      Вячаслаў Катовіч

 

 

Comments