АБ НЕДАПУШЧЭНЬНІ ПАБУДОВЫ АТАМНАЙ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ

posted Aug 30, 2011, 12:32 PM by Адміністратар Навін

           Чарнобыльская катастрофа – вялікая трагедыя Беларусі, якая будзе нішчыць людзей стагоддзямі. Задача кожнай улады, грамадзтва і пакаленьня – запабегчы, зьменшыць чарнобыльскае разбурэньне. Але мы бачым, што антыбеларускі рэжым сваімі дзеяньнямі і кіраваньнем наадварот павялічвае разбуральны ўплыў чарнобыльскай радыяцыі на беларусаў. У гэтым сутнасьць антыбеларускай улады.

            Цяпер яна рыхтуе беларусам новы Чарнобыль і новую радыяцыйную небясьпеку – працягвае прысьпешваць будаўніцтва, фактычна, чужой АЭС на нашай тэрыторыі. АЭС запраектавана ў сэйсмічнай зоне пад Астраўцом. Да таго ж спэцыялісты паказваюць на адсутнасьць эканамічнай мэтазгоднасьці пабудовы АЭС на тэрыторыі Беларусі.

            Мы зьвяртаем увагу беларусаў на сьмяртэльную небясьпеку для людзей, на недапушчальнасьць будаўніцтва Атамнай станцыі ў Беларусі.

 

            ХІ Зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

і ІХ Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

 

            27 жніўня 2011 г.

г. Менск

Comments