ДЛЯ СЯБРОЎ РУХУ “ЗА НОВЫЯ ВЫБАРЫ БЕЗ ЛУКАШЭНКІ”

posted Dec 28, 2010, 7:47 PM by Адміністратар Навін   [ updated Dec 28, 2010, 7:48 PM by Адміністратар Навін ]
Гуртуемся ў разумную сілу.

1. Інфармацыйная праца сябраў Руху, інфармаваньне грамадзтва:

— аб незаконнасьці адбыўшыхся 19 сьнежня 2010 года фальшывых выбараў.

— аб фальсіфікацыі галасаваньня на выбарах 14-19 сьнежня 2010.

Лукашэнка не зьяўляецца законным прэзыдэнтам Беларусі. Ён не абраны народам на законных, свабодных, дэмакратычных выбарах. Ён узурпатар. Ён ня меў права балатвацца на 3-ці і 4-ы тэрмін прэзыдэнцтва.

— аб непрызнаньні гэтых выбараў АБСЭ, Эўразьвязам, ЗША.

— аб антынародным, акупацыйным характары і антыкультурнай сутнасьці рэжыму Лукашэнкі.

— aб неадпаведнасьці маральнага, культурнага і псіхічнага ўзроўню Лукашэнкі пасадзе прэзыдэнта Беларусі.

— аб калабаранцкай сутнасьці вертыкалі чыноўнікаў. Чыноўная вертыкаль, суды, праваахоўныя органы зьяўляюцца надзіральнікамі рэжыму над народам.

— аб небясьпечнасьці знаходжаньня Лукашэнкі ва ўладзе для дзяржаўнасьці Беларусі, для жыцьця і здароўя беларускай нацыі.

2. Арганізацыйная праца:

сябра, які прыняў рашэньне далучыцца да Руху, стварае суполку (альбо ўступае ў існуючую суполку). Суполкі па колькасьці пажадана каб былі ня большыя за 7 асобаў.

Кіраўнікі суполак ствараюць тэрытарыяльны (раённы) аргкамітэт Руху.

Далейшая структурызацыя Руху будзе прадоўжана пасьля пашырэньня сеткі суполак і тэрытарыяльных структураў. Рух стварацца па прынцыпах і правілах актыўнай, жыцьцядзейнай арганізацыі з улікам наяўнасьці ў акаляючым асяроддзі
непрыхільных арганізацыяў.

Для арганізацыйнай працы выкарыстоўваем інтэрнэтныя сацыяльныя сеткі.

Неабходна праводзіць пастаянны збор зьвестак, дакумантаў і матэрыялаў па тэмах, адзначаных у разьдзеле 1, а таксама па тэме правакацыі 19-га сьнежня 2010 г. і пабіцьця людзей на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Матэрыялы захоўваць у дакумэнтальнай і электроннай сістэме.

З пашырэньнем Руху будуць праводзіцца мерапрыемствы, дзеяньні, акцыі, ініцыятывы.

Ініцыятыўная група Руху
zanbv11@gmail.com