З ЖОДЗІНСКАГА ІЗАЛЯТАРА...

posted Dec 28, 2010, 7:45 PM by Адміністратар Навін   [ updated Dec 28, 2010, 7:46 PM by Адміністратар Навін ]
Што такое этнацыд, лукашызм і прамаскоўскі рэжым добра відаць з апавяданьня хлопца, што патрапіў у лукашысцкія засьценкі. Матэрыял з радыё “Свабода”.

“З Жодзінскага ізалятара выйшаў Макар, якога затрымалі 19 сьнежня каля Цэнтравыбаркаму ў самым пачатку разгону мітынгу. Аўтобус, у які запхнулі маладога чалавека, неўзабаве аказаўся поўным людзей. Макар згадвае, што шмат людзей было з траўмамі: пабітымі галовамі, зламанымі пальцамі. Ім, як маглі, аказвалі дапамогу іншыя затрыманыя, а рэальную мэдычную дапамогу прапанавалі толькі праз 7 гадзінаў. Самыя цяжкія ўспаміны ў Макара нават не пра плошчу, а пра першыя гадзіны ў ізалятары на Акрэсьціна. Спачатку іх некалькі гадзінаў трымалі стоячы ў халодных калідорах, а каго і на марозе. Пры гэтым абражалі, лаяліся і нават білі. Яшчэ горшае пачалося, калі сталі складаць пратаколы.

”Пачалі дапытваць, біць і пагражаць. Прыкладам, хлопчык адказваў па-беларуску, дык яго міліцыянт з размаху нагой гэтак ударыў у грудзі, што той адляцеў на 2 мэтры, стукнуўся аб сьцены і ложак. Яго пачалі таптаць нагамі, а потым глядзяць, што мы бачым гэта, і тады міліцыянт кажа: выведзіце іх. Нас вывелі ў калідор з камэры, а яго пачалі зноў біць. Назіраць за гэтым было вельмі і вельмі балюча”.

У Жодзінскім сьледчым ізалятары, куды Макар трапіў пасьля суду, большасьць затрыманых таксама адразу зьбівалі...”

Шануйце беларускую мову. Бацькаўшчына і мова — гэта самае сьвятое, што трэба берагчы і за што трэба змагацца супраць лукашызму, цемры, навалы і дрэні.

Мар'ян Ванькевіч