“ПАТРЭБНЫ СУПРАЦІЎ”

posted Jan 17, 2011, 7:07 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jan 17, 2011, 7:09 AM by Адміністратар Навін ]

Нам прыслаў ліст Андрусь Вясёлка, вучань Гомельскага гарадзкога ліцэю №1,

і пытаецца ці не маглі б мы ягоны тэкст паставіць на Старонку. Зьмяшчаем тут найбольш цікавую частку тэкста, які адлюстроўвае максымалізм і малады запал юнака, гатовасьць на гераічная ўчынкі, каб змагацца за вольную і сьветлую Беларусь.

Але каб перамагчы цёмную сілу, трэба не растраціць запал па-пустому. Таму рыхтуйцеся да дарослай, разумнай барацьбы, старайцеся таксама атрымаць адукацыю (Беларусі патрэбныя адукаваныя людзі), ня станьце падобнымі на неабчэсанага і цёмнага Лукашэнку – гаварэце па-беларуску, чытайце і ведайце беларускую літаратуру.

Зянон Пазьняк

Андрусь піша: “Калі ты адчуваеш з поўнай адказнасьцю, што можаш стаць героем – дзейнічай. Што рабіць? Дамаўляцца, мы так і не навучыліся. Дамаўляцца (аб гэтым сьведчыць лёс усіх нашых паўстаньняў у былыя часы) перш-наперш трэба навучыцца самому. Перамога – гэта ня Рым, да якога ўсе дарогі вядуць. Да перамогі вядзе толькі адзіная дарога. Вось на гэтую дарогу і павінны мы ўсе разам стаць.

Як рабіць? Вядома, ня так, як робіць “Наша ніва” – аддае свае кампутары, маўляў, бярыце, мы ў чытачоў пазычым. Ня так, як зрабілі нашыя непрадбачлівыя былыя кандыдаты. У нас хапае мужнасьці, але ў нас не хапае хітрасьці. Вынік – і гэтаму трэба вучыцца. Дык чаго жа мы чакаем? Столькі год прайшло, а мы так і выходзім на Плошчу, і, вядома, атрымліваем: па галаве, 15 сутак, звальненне ці выключэнне.

Апошняе што хачу мовіць – хопіць цацкацца – налепкі ляпіць, заклікаць на Плошчу дый распавядаць на кухні свае ідэі. Зараз трэба адзінае – моцны Супраціў. Беларусы ўжо даўно сасьпелі напісаць новую сьветлую старонку  гісторыі Бацькаўшчыны”.

Андрусь Вясёлка

 

 

Comments