Зянон ПАЗЬНЯК: ЭТНАС І НАЦЫЯ

posted Jan 11, 2013, 3:01 PM by Адміністратар Навін

            Разбураючы Беларусь, рускія за 200 гадоў акупацыі зьнішчылі (забілі) мільёны беларусаў, спалілі беларускія кнігі, ліквідавалі рэлігію, перарабілі і зьнішчылі тысячы храмаў, перабудавалі і панішчылі цэнтры гарадоў, фізічна ліквідавалі цэлыя саслоўі людзей, зрусіфікавалі школу, але так і не змаглі забіць этнас беларускага народа (нават камуністы).Найбліжэй падышоў да гэтага злачынства П. Машэраў, бадай, ці не найбольшы камуністычны русіфікатар і нішчыцель беларускай нацыі. (Даведка. Пётр Машэраў, беларус па паходжаньні, сапраўднае прозьвішча Машэра (зьмяніў прозьвішча дзеля кар'еры), першы сакратар ЦК КПБ (КПСС). Удзельнік энкавэдзісцкай савецкай партызанкі на Беларусі. На пасадзе першага сакратара ЦК КПБ (КПСС) валодаў неабмежаванай уладай у Беларусі.)

            За Машэравым ужо лічылася татальная русіфікацыя беларускай школы і адукацыі, штучная (непатрэбная) меліарацыя (нішчэньне прыроды) і пачатак ліквідацыі беларускай вёскі. Пры Машэраве ўзьнік плян ліквідацыі беларускіх вёсак пад выглядам "беспэрспэктыўных". Па пляну 75% вёсак мусілі быць зьнішчаны (34 тысячы паселішчаў). Гэты антычалавечы плян разбурэньня беларускага этнасу ўжо пачалі ажыцьцяўляць, але неўзабаве Машэраў згінуў, плян забуксаваў, а праз нейкі час разваліўся СССР.

            Антыбеларускую падрыўную працу Машэрава прадоўжыў А. Лукашэнка. Разбуральны вынік шызоіднага гэбізму аказаўся катастрафічным. За кароткі час (18 гадоў) антыбеларускага рэжыму ў значнай ступені русіфікавана, алкагалізавана, разбурана (“аграгарадкі”) і зьнішчана беларуская вёска. Пад пагрозай апынулася існаваньне беларускага этнаса. Амаль начыста адбітая памяць у пакаленьня. Нацыю нішчаць, а яна не разумее, што адбываецца.

 

МОВА

 

            Галоўнае пытаньне адраджэньня нацыяў у пэрыяд Вясны народаў Эўропы (у час крушэньня імпэрыяў) было пытаньне адраджэньня і грамадзкага сцьвярджэньня нацыянальнай мовы.

            Галоўнае пытаньне палітыкі Расейскай імпэрыі на Захадзе (у Беларусі) -- ліквідацыя беларускай мовы.

            Галоўнае пытаньне беларускага нацыянальнага адраджэньня -- грамадзкае і дзяржаўнае сцьвярджэньне беларускай мовы.

            Усё, што ствараецца ў Беларусі (ці за яе межамі) не на беларускай мове (а гэта, як правіла, пры ўдзеле чужой агентуры КГБ) не зьяўляецца ні беларускай апазыцыяй, ні беларускім рухам, ні беларускім нацыянальным адраджэньнем. Выплюньце гэта, як сьліну. Наша гісторыя і наш вопыт даўно пацьвердзілі гэтую праўду.

            "А мы вот по-русски, за Белоруссию, за ее историю и культуру. Разве это плохо?"

            "Вы можаце быць за "Белоруссію" хоць па-руску, хоць па-кітайску, хоць па-японску, і гэта ня будзе "плохо". Але будучыні Беларусі ў гэтым няма."

 

ІНТЭЛІГЕНЦЫЯ

 

            Інтэлігентнасьць ёсьць набытая выхаваньнем і адукацыяй, і ёсьць прыроджаная. Гэта здольнасьць чалавека свае веды, вопыт, думкі і дзеяньні сувымяраць з карысьцю для нацыі, для культуры, для народа і грамадзтва. Інтэлігент -- гэта інтэлектуал, які дбае пра Бацькаўшчыну і народ, які спалучае свае інтарэсы і веды з інтарэсамі нацыі і грамадзтва і можа дзеля гэтага ахвяравацца іншымі клопатамі.

            Наяўнасьць інтэлігенцыі -- гэта ёсьць наша грамадзкая перавага перад Захадам. (На Захадзе не існуе інтэлігенцыі і дружбы. Людзі жывуць інтарэсамі і цэняць індывідуалізм, забясьпечаны правам.) У цяжкі для нацыі час, калі нішчаць культуру і мову, на інтэлігенцыю кладзецца адказнасьць і абавязак нацыянальна-культурнай асьветы грамадзтва. Цяжкі час даўно настаў.

            Што робіць, чым займаецца беларуская інтэлігенцыя, гледзячы на нішчэньне мовы і разбурэньне культуры?

            Ня трэба плакаць і бяз сэнсу абурацца на хама. Ня дайце яму ўсіх зрабіць хамамі. Не станавіцеся такімі, як ён. Не гаварэце, як ён. Ня будзьце на яго падобнымі. Шануйце нашу беларускую мову, гаварэце, сьпявайце, павожайце, вучэце дзяцей па-беларуску, нясіце сьвятло Беларусі ў душы людзей і ў цэлы сьвет.

 

9 студзеня 2013 г.                                                                   Зянон ПАЗЬНЯК

З НОВЫМ ГОДАМ!

posted Jan 2, 2013, 6:31 AM by Адміністратар Навін

Дарагія землякі, дарагія фронтаўцы, калегі і сябры.

Віншую ўсіх з Новым годам, каб прынёс ён спакой, дастатак і шчасьце

ў вашыя сем’і. Прыйдзе час і ўсё пераменіцца. Скончыцца савецкая вакханалія

з новым годам, які бальшавікі ператварылі ў дзяржаўнае сьвята ды ў начную траскатню.

Вернецца сапраўднае, чалавечае і беларускае аблічча Новага году, вернецца ў сем’і

і пад дахі, ў новыя дачыненьні і сьвяточныя падарожжы, агледзіны і радасьць, што працягваецца наша жыцьцё, што сьветлая Беларусь – перад намі наперадзе.

Хай гэты Новы год стане для нас лепшым, лягчэйшым, разумнейшым, сьвятлейшым.

 

31 сьнежня 2012 – 1 студзеня 2013                                      Зянон Пазьняк

ВІНШАВАНЬНЕ З НАРАДЖЭНЬНЕМ ХРЫСТОВЫМ

posted Dec 24, 2012, 12:49 PM by Адміністратар Навін

Дарагія землякі, дарагія сябры, калегі, адраджэнцы!

Віншую ўсіх з Нараджэньнем Хрыстовым! Зычу ўсім здароўя, сьмеласьці і цьвёрдасьці

духа – ўсё, што нам патрэбна цяпер, каб дапамагчы нашай Бацькаўшчыне стаць вольнай,

моцнай і справядлівай – маткай роднай для нашага народа, які будзе сваім на сваёй зямлі.

Хрыстос асьвяціў людзям шлях. Хай зорка Яго нязгасна гарыць, а шлях стане нашым зямным Раем для ўсіх на любімай, каханай, дарагой нашай Зямлі-Беларусі і ніякая цемра ня зьнішчыць яе.

Слава Хрысту!

Ляўдэтур Езус Хрыстус!

Жыве Беларусь!

 

24 сьнежня 2012 г.                                                                          Зянон Пазьняк          

АБ ГРУПАХ ПАДТРЫМКІ АДРАДЖЭНЬНЯ

posted Nov 22, 2012, 12:04 PM by Адміністратар Навін

           На сёньняшні дзень можна канстатаваць, што дэмапазыцыя, якую заклаў у Беларусі Ганс Вік, амаль цалкам разваліла змаганьне за вольную Беларусь і Адраджэньне краіны. Сэрыя правакацыяў, у якіх была скарыстана гэтая «апазыцыя», выклікала пэрманэнтную хвалю рэпрэсіяў супраць усяго беларускага, яшчэ жывога, вольнага і разумнага. Палітычная ўлада гэбізму ўзмацняецца на вачах, імкнецца задушыць тое беларускае, што яшчэ дыхае.

            Стала відавочна, што вікаўская «дэмапазыцыя» ня толькі несамастойная, залежная, безідэйная, прасякнутая агентурай, ня толькі нацыянальна адсталая і ні на што няздольная, стала бачна, што яна ёсьць тормазам, перашкодай беларускаму дэмакратычнаму разьвіцьцю. І пакуль яна будзе існаваць, ніякага станоўчага руху наперад ужо ня зьявіцца. Гнілую калоду трэба прыняць з дарогі. Павінны зьявіцца новыя асобы арыентаваныя на Беларусь, на вольнае беларускае жыцьцё, на рэальную (а не збочаную) дэмакратыю, на беларускую культуру і дзяржаву. Зарукай гэтаму ёсьць бачныя зьмены ў думках і паводзінах людзей, якія адбываюцца ў беларускім грамадзтве.

            Выяўленьнем пераменаў у сьвядомасьці стаў сёлетні татальны народны байкот фальшывых выбараў рэжыму. Зьмены будуць, трэба іх чакаць, вітаць і дапамагаць.

            Мы прапануем найперш людзям актыўным і дзеля Беларусі неабыякавым гуртавацца ў групы падтрымкі народнага Адраджэньня і Беларускай салідарнасьці. Найбліжэй на гэтай плятформе стаіць Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Асобам, якія падтрымліваюць адраджэнскую і салідарную праграму КХП – БНФ прапануем ствараць групы падтрымкі народнай партыі (КХП – БНФ).

            Гэта не парушае рэжымнага заканадаўства. Група падтрымкі ня ёсьць партыяй і самастойнай арганізацыяй, якую трэба рэгістраваць у Мінюсьце. Яны могуць узьнікаць па ўсёй Беларусі на прынцыпах гарызантальнай каардынацыі і кантактах з КХП – БНФ. Поле дзейнасьці групаў падтрымкі -- ад мясцовых праблем да агульнадзяржаўных. Але зацікаўленасьць мясцовымі праблемамі мусіць быць абавязковай і прыярытэтнай.

             Па такім жа прынцыпе ў 1980 – х гадах ствараўся Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне». У пэрспэктыве рушэньне можна аформіць у народны рух Беларускай Салідарнасьці.

            Цяпер гэта тэма для абмеркаваньня і пачатку арганізацыі. Развагі, прапановы і прыклады працы будуць зьмяшчацца на старонцы РУХ (<www.biel-ruch.org>) і НАРОДНАЯ ПАРТЫЯ (<www.narodnaja-partyja.org>). На пачатку (у выпадку неабходнасьці кантакту)  можна выкарыстоўваць э-по РУХу (zanbv11@gmail.com ). Потым будуць іншыя каардынаты сувязі. Беларусы адразу мусяць улічвыць умовы, якія існуюць у краіне. 

 

            Ад кіраўніцтва КХП – БНФ  Зянон Пазьняк

 

 

 

БАЙКОТ АНТЫБЕЛАРУСКАМУ РЭЖЫМУ

posted Oct 23, 2012, 2:50 PM by Адміністратар Навін

            18-23 верасьня беларусы збайкатавалі фальшывыя выбары ў «палатку» рэжыму. Фальшывыя выбары – гэта ёсьць мэханізм незаконнага захопу ўлады. Ад галасаваньня вынік не залежыць. Людзі гэта разумеюць. Больш за 70 адсоткаў выбаршчыкаў не пайшлі галасаваць, і выбары не адбыліся. Прытым больш за палову тых, што галасавалі, рэжым прымусіў прагаласаваць пад страхам, скарыстаўшы залежнасьць людзей па працы і вучобе.

            Такім чынам байкот засьведчыў, што рэжым ня мае падтрымкі ў народзе. А значыць, што ён поўнасьцю пазбаўлены легітымнасьці (гэта значыць выбару і даверу народу).

            Калі раней выбаршчыкі, паслухаўшы начальства рэжыму і яго прадажную апазыцыю, хадзілі галасаваць, то рэжым фальшаваў выбары, хаваючыся за плечы людзей (бо людзі галасавалі, а вынікі галасаваньня пісаў рэжым, якія хацеў). Цяпер жа выбаршчыкі галасаваць не прыйшлі, і рэжым, апынуўся ў «пралёце». Ня стала кім маніпуляваць. Але замест таго, каб па закону прызнаць, што выбары не адбыліся, рэжым нахабна аб'явіў людзям аб «усенароднай падтрымцы» і што нібы-та прагаласавала 75 адсоткаў выбаршчыкаў.

            Вось цяпер усе і ўбачылі, што гэта за камарыльля з Лукашэнкам і Ярмошынай. Ім плюнь у твар, а яны скажуць – дождж ідзе. Той, хто не галасаваў, ведае, што і сусед яго не галасаваў, і ўвесь ягоны 100-кватэрны дом не галасаваў, а гэтыя – хлусяць у вочы, і чхалі яны на ўвесь народ.

            Аднак далей так справа ня пойдзе. Трэба байкатаваць увесь гэты антыбеларускі ілжывы рэжым. Першы крок – ня ўдзельнічаць ні ў якіх рэжымных сьвятах, урачыстасьцях, шэсьцях і публічных мерапрыемствах. Пакіньце рэжымнае начальства разам зь яго гэб'ём і халуямі.

            Тым часам сьвяткуйма разам усе нашыя беларускія сьвяты, падзеі, даты і ўрачыстасьці. Любем сваё, падтрымлівайма сваіх.

            Не паддавайцеся на русіфікацыю, бо гэта варожая зброя нашага зьнішчэньня. Гаварэце па-беларуску між сабой, у сям'і, паўсюдна. Чытайце беларускія кнігі, часопісы і беларускі друк, адчыняйце ў сабе беларускую праўду, бо рэжым хлусіць па-руску.

            Пазбаўляйцеся страху на працы. Стварайце вольныя прафсаюзы, незалежныя ад афіцыйных, патрабуйце ліквідацыі на прадпрыемствах пасады гэбоўскіх «ідэолагаў» і ўсялякага гэбісцкага назіраньня. Вытворчасьць павінна быць вольнай ад гэбісцкай палітыкі.

            Не называйце «прэзыдэнтам» узурпатара, які пры дапамозе Масквы, КГБ і псэўдаапазыцыі незаконна захапіў уладу ў Беларусі і 18 гадоў хлусіць, ашуквае, абкрадае і прыніжае Беларускі народ.

            Не глядзіце рэжымнае русіфікатарскае тэлебачаньне, дзе хлусяць і зьневажаюць. Альтэрнатывай яму можа стаць Белсат, які вяшчае па-беларуску.

            Вучыце дзяцей на беларускай мове, патрабуйце беларускіх клясаў і беларускай школы, беларускіх унівэрсітэтаў і вучэльняў, шыльдаў і надпісаў па-беларуску, не дазваляйце рэжымным хамам зьневажаць нашу беларускую мову, шануйце наш беларускі гонар.

            Паважайце і беражыце нашыя нацыянальныя сымвалы: гэрб «Пагоня» і Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.

            Падтрымлівайце нашу народную партыю, якая афіцыйна называецца Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя – БНФ, якая стаіць за ўвесь беларускі народ, за стварэньне вольнай дэмакратычнай Беларусі і змагаецца за ліквідацыю антынароднага рэжыму, які ёсьць цяпер у краіне.  Адным з крокаў кансалідацыі грамадзтва на барацьбу з антыбеларускай ўладай народная партыя прапанавала байкот фальшывых выбараў рэжыму. На працягу больш чым дзесяці гадоў партыя пасьлядоўна рыхтавала байкот галасаваньня і давяла гэтую справу да лагічнага завяршэньня. Стварайце групы падтрымкі народнай партыі. Не давярайце псэўдаапазыцыйнай агентуры, рэжымнай прапагандзе і іхным прадажным СМІ. Кіруйцеся на салідарныя ідэі Беларускага Адраджэньня.

            Наперадзе вольныя народныя выбары без Лукашэнкі, Ярмошынай і без фальсіфікацыйнай сістэмы рэжыму. Да гэтага мы дойдзем. Антыбеларускі акупацыйны рэжым ня здольны супрацьдзейнічаць нацыянальна скансалідаванаму беларускаму народу.

                Жыве Беларусь! Слава героям!

                                                                                                   Ініцыятыва «Беларуская Салідарнасьць»

                                                                                   народнай партыі КХП-БНФ

24 кастрычніка 2012 г., г. Менск                                          (кіраўнік Зянон Пазьняк)

Вынікі назіраньня за галасаваньнем па гораду Менску і гарадах краіны

posted Oct 1, 2012, 1:55 AM by Адміністратар Навін

 Назіральнікі КХП – БНФ праводзілі назіраньне за галасаваньнем  у Менску і  іншых гарадах краіны.

 

Дадзеныя назіраньня ў г. Менску апрацаваныя па 32 участках у12 акругах у васьмі раёнах горада.

 

На 23 участках праводзілася назіраньне  ва ўсе дні галасаваньня (пяць дзён папярэдняга галасаваньня з 18 па 22 верасьня і  23 верасьня).

 

Дадзеныя па гэтых участках прыведзеныя ў табліцы 1.

 

Па гэтых дадзеных з высокай верагоднасьцю можна вызначыць колькасьць выбаршчыкаў, якія не прынялі ўдзел у выбарах па г. Менску. Гэтая колькасьць складае больш за 70%.

 

Для ацэнкі фальсіфікацыяў у табліцы побач з нашымі дадзенымі прыведзены лічбы, напісаныя камісіямі.

 

На 9 участках праводзілася назіраньне толькі ў дзень галасаваньня. Гэтыя дадзеныя прыведзеныя ў табліцы №2. На гэтых участках таксама выяўлены вялікія прыпіскі камісіямі, у сярэднім да 20%.

 

Такім чынам, усюды галасавала менш паловы выбаршчыкаў. Выбары на ўсіх 32 участках не адбыліся.

 

Вынікі назіраньня па гарадах краіны прыведзеныя ў табліцы 3.

 

 Тут у пазыцыях 1-9 прыведзены дадзеныя  з улікам папярэдняга галасаваньня.  У пазыцыях 10-15 паказаны дадзеныя толькі за 23 верасьня асноўны дзень галасаваньня). На ўсіх гэтых участках выбары не адбыліся. Аналіз вынікаў фальшывых выбараў  будзе прадоўжаны.

 


Табліца№1

Участак(акруга, раён)

Колькасьць выбаршчыкаў

Папяр. Галас.

Галасаваньне 23.09

Усяго

галасавала

%

1

347 (101, Фрунз. р)

1813

257

420

677

37,3%

 

Камісія

 

 

641

1078

 

2

380 (102, Фрунз. р)

1890

291

316

607

32,1%

 

Камісія

 

367

680

1047

 

3

381(102, Фрунз. р)

1868

321

317

638

34,1%

 

Камісія

 

430

659

1089

 

4

382(102, Фрунз. р)

1700

331

278

609

35,8

 

Камісія

 

405

581

986

 

5

420 (103, Фрунз.р)

1400

215

273

488

34,9%

 

Камісія

 

302

481

783

 

6

421(103, Фрунз.р)

2270

193

328

521

23%

 

Камісія

 

529

 

 

 

7

422(103, Фрунз.р)

2728

268

456

724

26,5%

 

Камісія

 

583

 

 

 

8

454  (104, Фрунз.р)

2464

213

608

821

33,3%

 

Камісія

 

539

916

1455

 

9

455(104, Фрунз.р)

1824

87

274

361

19,8%

 

Камісія

 

506

786

1326

 

10

456(104, Фрунз.р)

1884

141

380

521

27,7%

 

Камісія

 

376

634

1047

 

11

603 (108, Перш. Р)

905

52

234

281

31%

 

Камісія

 

225

234

463

 

12

657 (109, Перш. Р.)

2777

211

475

686

24,7%

 

камісія

 

 

 

 

 

13

700 (110,парт. р)

2111

150

462

612

29%

 

Камісія

 

 

961

1111

 

14

701(110,парт. р)

2244

163

544

 

24,00%

 

Камісія

 

163

544

24,00%!

 

15

520 ( 106, сав. р)

1237

146

183

329

26,6%

 

Камісія

 

166

560

726

 

16

521 (106, сав. Р)

1301

156

217

373

28,7%

 

Камісія

 

300

562

773

 

 

 

17

128 (94, лен р)

1860

290

304

594

32%

 

Камісія

 

 

 

 

 

18

275 (98 маск.р)

1840

294

263

556

30,2%

 

Камісія

 

 

 

 

 

19

276 (98 маск.р)

1476

274

262

536

36,3%

 

Камісія

 

 

 

 

 

20

277 (98 маск.р)

2000

374

341

715

35,8%

 

Камісія

 

 

 

 

 

21

470 (104, цэнтр. Р)

1656

120

240

360

21,7%

 

Камісія

 

158

266

424(25,6%)!

 

22

471 (104,цэнтр.р)

1638

110

277

387

23,6%

 

Камісія

 

353

616

969

 

23

472 (104, цэнтр.р)

1406

124

291

415

29,5%

 

Камісія

 

223

 

766

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Табліца№2

Участак (акруга, раён)

Колькасць усяго выбаршчыкаў

Колькі галасавала 23.09

Наз-к

%

Кам-я

%

1

87 (93, зав.р)

1282

98

7,6%

 

 

камісія

 

411

 

32%

2

659 (109, Пер. Р)

2741

388

14,6%

 

 

Камісія

 

926

 

33,8

3

660 (109, Пер. Р)

2747

342

12,4%

 

 

камісія

 

937

 

34,1%

4

663 (109, Пер. Р)

2532

392

15,5%

 

 

камісія

 

881

 

34,8%

5

679 (110, парт. Р)

1649

507

35,6%

 

 

камісія

 

846

 

51,3%

6

680 (110, парт. Р)

1514

573

37,8%

 

 

Камісія уменшыла колькасьць выб.

1257

633

 

50,6%

7

571 (107, сав.р)

2119

385

18,2%

 

 

Камісія

 

1089

 

51,4%

8

565 ( 107, сав. Р)

1522

198

13%

 

 

Камісія

 

543

 

35,7%

9

473 (104, цэнтр.р)

1432

337

23,5%

 

 

камісія

 

455

 

31,8%

 

Табліца №3

Участак (аруга, горад)

Колькасьць выбаршчыкаў

Папярэдняе галасаваньне

23.09

%

 

 

 

 

1

15,21 (5, Баранавічы)

 

5022

300

865

1163

(23,2%)

2

15 (Пінск)

1770

100

468

568

(32,1%)

3

16 (Пінск)

996

126

221

347

 (34,8%)

4

12(84, Магілёў)

2710

239

541

780

(28,9%)

 

камісія

 

 

 

1770

5

48 (90, Магілёў)

2055

136

379

515 (28%)

 

камісія

 

 

 

1493

6

16 (67, Слуцак)

1191

209

283

492

(41,3%)

 

камісія

 

297

323

620

7

5(83, Клімавічы)

1812

139

366

505(27,9%)

 

камісія

 

 

 

1305

8

6 (33, Гомель)

1707

176

328

579

(33,9%)

 

камісія

 

378

493

871

9

4 (33,Гомель)

1469

 

365

24,8%

 

камісія

 

 

560

38,1%

10

5(33, Гомель)

1589

 

476

30%

 

камісія

 

 

824

51,9%

11

5 (54, Ліда)

2482

 

570

23%

 

камісія

 

 

996

40,1%

12

23(70, Нясьвіж)

1292

 

368

28,5%

 

камісія

 

 

516

40%

13

27(82, Горкі

1270

 

246

19,4%

 

камісія

 

 

356

28%

14

29(29, Браслаў)

1180

 

328

27,8

 

камісія

 

 

520

44%

15

18 (68, Салігорск)

2905

447

720

40,2%

 

Камісія (па яе  дзеных выбары не адбыліся)

 

 

 

43%

 

 

Ня быць скотам

posted Jul 19, 2012, 11:53 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jul 20, 2012, 12:17 AM ]

(Улётка, фота у файле)

Паважаныя людзі! Прыгледзьцеся ўважліва да палкоўніка, які прыслужвае пацанёнку Лукашэнкі. Гэта ж трэба так не паважаць сябе!

На гэтага палкоўніка адзін ў адзін падобныя тыя служкі рэжыму, якіх рэжым выкарыстоўвае для арганізацыі фальшывых выбараў. Гэта такія во прыслужнікі будуць прымушаць студэнтаў, вайскоўцаў, рабочых ісьці на выбарчыя ўчасткі, арганізоўваць масавае датэрміновае і хатняе галасаваньне, фальсіфікаваць вынікі галасаваньня.У гэтую хэўру прыпісаліся і псэўдаапазыцыянэры, якія будуць дурыць людзей, каб зацягнуць на выбарчыя ўчасткі. Падключана цэлая армія “экспэртаў”, “аналітыкаў” і журналістаў, у тым ліку так званых “незалежных”, для ашуканства і хлусьні. Тут зноў абяцаньні: 500 даляраў, падвышэньня пэнсій, стварэньня новых рабочых месцаў і г.д. Раскручаны той жа “лахатрон”, як і ў 2010 годзе перад лукашэнкаўскімі “выбарамі”. Яны думаюць, што людзі забыліся, як іх абабралі пасьля гэтых “выбараў”. Зноў падстаўляюць беларусам свае старыя граблі і чакаюць, што людзі на іх наступяць.

Усім прыслужнікам трэба паслухаць песьню Сяргея Міхалка “Ня быць скотам” на словы Янкі Купалы ( можна знайсьці тут: http://tuzin.fm/content/catalog/mp3/liapis_nia_byc_skotam.mp3). Скацінства ёсьць непавага да людзей. Што значыць ашукваць, фальсіфікаваць і прымушаць усіх да галасаваньня насуперак закону, лічыць людзей “за быдла”? Прыслужнікі, прагматыкі і згоднікі, паспрабуйце глянуць на сябе з боку. Гэта ваша пазыцыя ёсць быдлячая. Куды вас пхнуць, што загадаюць, тое вы і робіце. Прыйдзе час, даволі хутка, і вам будзе сорамна перад сваімі ж дзецьмі. Будзеце апраўдвацца, але людзі, якіх вы лічыце “быдлам”, вам гэтага не даруюць, не забудуць.

Беларусам ня трэба паддавацца на хлусьню і ашуканства такіх прыслужнікаў. Яны дзейнічаюць незаконна. Ня трэба ісьці на фальшывае галасаваньне, гэта наша законнае права. Няхай Лукашэнка і яго рэжым застаюцца самы з сабой. Няхай увесь сьвет пабачыць што “цар” голы, што ўвесь яго “гандаль” беларускай зямлёй, нетрамі, заводамі, маёмасьцю з расейцамі, кітайцамі і прайдзісьветамі незаконны.

Праграма беларусаў: БАЙКОТ РЭЖЫМУ– ЛІКВІДАЦЫЯ РЭЖЫМУ – ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ!


Ініцыятыва «Беларуская салідарнасьць»

http://www.biel-ruch.org/


Зянон Пазьняк: РЫХТУЕМСЯ ДА НЯЎДЗЕЛУ Ў ВЫБАРАХ

posted Jul 11, 2012, 4:02 AM by Адміністратар Навін

(Ліст на ліпеньскі сойм КХП – БНФ)


Да прафанацыі выбараў у “палату” (якая зьяўляецца прафанацыяй парляманта) засталося два з паловай месяцы. Натуральна, як бачым ужо каторы раз, ніякіх прыкметаў у грамадзтве аб надыходзячых квазівыбарах няма. Але ў адпаведным часе рэжым пакліча свае выбарчыя камісіі, КГБ, міліцыю, адміністрацыю і пагоняць яны людзей на «выбары». Пагоняць спачатку на папярэдняе галасаваньне, а праз тыдзень, дзеля віду, – на асноўнае. Адпаведна ў кандыдаты зарэгіструюць толькі падабраных асоб, бо ў дэмакратыю гэты рэжым ня бавіцца (і ніколі ня бавіўся, яна яму не патрэбная). Рэжым бавіцца толькі ў выбары ў стылі “фарс”, мэта якіх – паказаць “усенародную падтрымку” рэжыму. Тут сутнасьць. Гэта рэжым улады тыпу сталінскай, гітлерскай, пхеньянскай, кастраўскай і т.п. (але не пуцінскай, бірманскай, аргентынскай і г.д., дзе гулялі яшчэ і ў “дэмакратыю”).

Зразумела, што ў гэтай ідэалягічнай схеме, якая абапіраецца на татальны адміністрацыйны кантроль выбараў і на фальсіфікацыю, не павінна быць ніякіх супрацьрэжымных асоб у “палатцы” і нават на ўзроўні кандыдатаў і, тым больш, у выбарчых камісіях.

Псэўдаапазыцыя гэта разумела, але апантана ўлягала заходняму патрабаваньню і дапамагала рэжыму заганяць людзей на галасаваньне, ствараючы сваім удзелам неабходны выбарчы антураж.

Прычына жывучасьці брусэльскага маразму ў дзеяньнях псэўдаапазыцыі – банальная: гэтыя дзеяньні аплочваліся. Паколькі аплочваліся добра (я ўжо пісаў пра чатыры з паловай мільёны даляраў, якія выдрапаў для “Говправды” Аляксандар Фядута), то гульня ў чужую палітыку была выгаднай справай, пакуль у 2010 годзе іх ня выкарысталі з абодвух бакоў даволі сур’ёзна – пабілі, павязалі, пасадзілі, завербавалі і дзякуй не сказалі.

Цяпер у гэтых удзельнікаў поўны разброд. Эўропа маніфэстуе абурэньне рэжымам, але хацела б мець справу толькі з Лукашэнкам. Грошай не даюць. Рэй вядзе агентура. Выказваюць нібыта розныя пункты гледжаньня. Нібыта дыскутуюць і т.п. Словам, усімі сродкамі стараюцца дэвальваваць справу байкоту, давесьці яе да абсурду. Як і трэба было чакаць, азвалася і сумнавядомая кантора “НИСЭПИ ”. Яна важна паведаміла, што за байкот нібыта ўсяго 14 адсоткаў беларусаў. (Ці не памыліліся, спадары, трэба ж было сказаць, што 1,4 адсоткі).

Няма ніякай патрэбы на прапаганду зважаць. Мы, аднак, павінны ведаць, што клясычнага байкоту з паваротным і канцовым вынікам для рэжыму (як тое магло стацца ў праўнай краіне) у гэтых умовах не адбудзецца. Адным байкотам рэжым не ліквідуеш (ды й падзея ня тая). Але байкот мусіў бы быць ударам па хунце, новым крокам да непрызнаньня рэжыму, новай падставай для супраціву і нацыянальнай кансалідацыі. Сьведамы няўдзел у выбарах дае магчымасьць людзям зрабіць свой выбар, захаваць твар і засьведчыць (перш за ўсё самым сабе) пра непадтрымку антыбеларускага рэжыму.

Этапны крок быў зроблены ў 2008 годзе, калі на палатачныя выбары прышло менш паловы выбаршчыкаў (а ў Менску галасавала ўвогуле адна траціна). Менавіта з тае пары (якая супала з іншымі падзеямі) нешта здрыганулася ў сьвядомасьці беларускага грамадзтва. Падтрымка рэжыму аслабла, сталі пашырацца крытычныя настроі нават у асяроддзі пэнсійнага рэжымнага электарату. Гэтым самым стварылася больш шырокае поле для нацыянальна-асьветніцкай дзейнасьці партыі. (І мы гэта адчулі ў сваёй працы).

Байкот (г. зн. сьвядомы няўдзел у фальшывых выбарах у фальшывы парлямант) павінен яшчэ больш пашырыць тое поле. Рэжым зноў сфальсіфікуе галасаваньне, але невідочнае стане відочным, ашуканства схаванае ператворыцца ў дэманстратыўнае. Чалавек, які прагаласаваў, ня ведае, што яго ашукалі. Пры таемным галасаваньні (калі галасы ня лічаць) тое ня кожны бачыць, тое ня проста засьведчыць (асабліва канкрэтныя лічбы). Усе парушэньні мала што кажуць людзям, якія галасавалі (яны ж галасавалі, так ці гэтак).

Пры няўдзеле ў галасаваньні і веданьні пра масавасьць няўдзелу – вынікі галасаваньня (якія аб’явяць) кожны чалавек ацэніць сам, бо ня можа быць ніякіх вынікаў, калі бальшыня ня ўдзельнічала ў галасаваньні.

Гэта вельмі важны момант для кансалідацыі антырэжымных настрояў. Антыбеларуская ўлада тое таксама добра разумее. Таму, як і ў папярэдніх фальсіфікацыях, асноўны ўпор рэжым зробіць на выбарчую прафанацыю, на так званае “датэрміновае галасаваньне”. Магчыма, будзе дадзена ўстаноўка: аб’явяць, што датэрмінова прагаласавала больш за палову выбаршчыкаў, а загон і прывоз будзе жорсткім, з палоханьнем, шантажом і подкупам. Яно азначае, што будзе ўсё тое, што было, толькі ў больш шырокім і жорсткім маштабе. Гэта для рэжыму самае простае, што ён можа зрабіць супраць байкоту.

Прафанацыя выбараў у “папярэднім галасаваньні” цяжэй паддаецца кантролю, бо адсутнічаюць пасьлядоўныя правілы і “галасуюць” амаль тыдзень. Прытым выемка бюлетэняў адбываецца толькі адзін раз пасьля заканчэньня выбараў. Усе дні і ночы скрынка з бюлетэнямі знаходзіцца пад кантролем рэжыму, які пры патрэбе можа зрабіць зь яе напаўненьнем што захоча. Хоць у прынцыпе тое ўжо ня мае значэньня, паколькі рэальна галасы ня лічаць (выдаюць пратаколы галасаваньня, падрыхтаваныя адміністрацыяй рэжыму).

Для нас жа істотнай ёсьць толькі колькасьць тых, хто датэрмінова прагаласаваў. Трэба фіксаваць ўдзел у датэрміновым галасаваньні, не забываючы, што папярэдняе галасаваньне гэта ёсьць асаблівая крымінальная вобласьць у фальсіфікацыі выбараў.

Трэцяя крымінальная вобласьць фальсіфікацыі, якая засталася ад СССР, гэта выезд са скрынкамі і фактычнае прымушэньне галасаваць тых, хто не галасаваў. Тут, практычна, некатралюемая мэтода, дзе фальсіфікацыя непазьбежная. Але і тут нам важны толькі адзін чыньнік: колькасьць прагаласаваных.

Мяркуючы па актыўнасьці агентуры, хунта магчыма зробіць нейкія інфармацыйныя маніпуляцыі для адцягненьня ўвагі людзей ад тэмы выбараў. (Мы бачым увесь час, што рэжым не зацікаўлены ў агітацыі і прапагандзе выбараў. Яму лепш іх праводзіць у цішыні). Мы не павінны будзем увязвацца і марнаваць час на розныя пабочныя справы. Галоўнае для нас – байкот, няўдзел беларусаў у фальшывых выбарах рэжыму і наладжаньне задакумэнтаванага нагляду за ўдзелам у галасаваньні.

Рэжыму вельмі абходзіць, каб без скандалу аформіць квазівыбары. Відавочна, што хунта зноў стала пазьбягаць абвастрэньняў з Эўразьвязам (выпушчэньне Пачобута, маўчаньне з піярскім швэдзкім самалётам, стрыманасьць у лексіцы), але беларусаў (асабліва ў турмах) душаць у гэтай цішыні жорстка і пасьлядоўна.

Нельга недаацэньваць хунту. Яна здольная на неардынарныя рашэньні (1995 год – увод войска ў парлямант, 1996 год – пераварот, 2004 год – рэфэрэндум аб “вечным прэзыдэнце”, 2010 год – правакацыя “жалезам па шклу”, 2011 год – выбух у мэтро і расстрэл падстаўных людзей, 2012 -- ? Як казалі камуністы: будзьма “бдзіцельны”. Здавалася б, усе магчымасьці ў руках рэжыму, але страх перад невядомым можа штурхнуць хунту на непрадбачаныя дзеяньні, якія мы павінны (мусім) прадбачыць (як было гэта ў 2010 годзе).

Час паволі ўжо працуе на вольную Беларусь. Мы гэта адчуваем. І яно прыдае нам сілы.


Зянон Пазьняк

Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ


8 ліпеня 2012 г.


ЛЮДЗІ НАСТРОЕНЫ ІГНАРАВАЦЬ ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ

posted Jul 11, 2012, 3:59 AM by Адміністратар Навін

(Ліпеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і

Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)


8 ліпеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Рыхтуемся да няўдзелу ў выбарах” (апублікаваны). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Выступоўцы ахарактарызавалі стан рэжыму як панічны, як перманэнтнае калачэньне ад страху перад непазьбежным канцом антыбеларускай дыктатуры. У дадзены пэрыяд рэжым найбольш баіцца Народнага Байкоту. Самая страшная для рэжыму карціна, гэта – пустыя выбарчыя ўчасткі ў верасьні сёлета, калі беларусы масава ня пойдуць на электаральны фарс лукашызма. Рэжым адчувае слабасьць сваёй пазыцыі, ведае пра непапулярнасьць у народзе карыстанай ім псэўдаапазыцыі. Таму трэба чакаць, што з набліжэньнем псэўдавыбараў дзеяньні рэжыму будуць насіць істэрычны характар. Беларусам, наадварот, трэба на ўсё рэагаваць спакойна і ўпэўнена, не паддавацца на рэжымныя правакацыі і пасьлядоўна рыхтавацца да салідарнага Байкоту рэжымнага фарсу.

Трэба тлумачыць нашым людзям, што заканадаўства дае ім права на няўдзел у выбарах, што такая пазыцыя зьяўляецца цалкам легальнай. Што якраз прымушэньне да ўдзелу ў галасаваньні ёсьць крымінальным злачынствам, і рэжымных крымінальнікаў трэба гнаць ад сябе прэч ды падаваць на іх у суд. Не выпадкова рэжым у чарговы раз мабілізуе на сваё выратаваньне псэўдаапазыцыю. У “незалежных, дэмакратычных” СМІ ужо гучаць галасы “апазыцыйных экспэртаў”, якія на розныя лады заахвочваюць грамадзтва да ўдзелу ў псэўдавыбарах. Гэтым разам ім вельмі цяжка абалваньваць людзей. Яны высільваюцца, каб знайсьці новыя аргуманты, бо былое (“Іді і скажі ему своё НЕТ”) ужо выклікае ў грамадзтве сьмех. Агентура, якую за недастойныя паводзіны больш за 10 гадоў таму выдалілі з БНФ “Адраджэньне”, наладжвае ў СМІ “дыскусіі” пра байкот і ўдзел у выбарах. Усё робіцца ў марным імкненьні заблытаць і дэзарыентаваць нашых людзей.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі, што нідзе не назіраецца нават мінімальнага зацікаўленьня “выбарамі”. Людзі ня думаюць пра гэты фарс, не абмяркоўваюць яго і з большага не зьбіраюцца ўдзельнічаць у ім. Тэма практычна не жыве ў грамадзтве, якое занятае выжываньнем ва ўмовах эканамічнага правалу, арганізаванага рэжымам. У такіх умовах трэба цярпліва тлумачыць грамадзтву неабходнасьць Народнага Байкоту. Людзі стаміліся ад рэжымнай і псэўдаапазыцыйнай хлусьні, ад пагрозаў і прымусаў. Трэба падтрымліваць і ўмацоўваць гэты настрой людзей на супраціў.

Сябры Сойму распавялі таксама пра працяг антыбеларускай палітыкі рэжыму. Напрыклад, у Горадні пачаў функцыянаваць вялікі і шматжанравы “Русскій дом”. Аказваецца ў нашай краіне, дзе пануе злачынная палітыка русіфікацыі, трэба яшчэ ставіць дадатковыя “русскіе дома”. Супраціў гэтай палітыцы павінен арганізоўвацца ў кожнай беларускай сям’і. У сям’і трэба захоўваць родную мову, вернасьць роднай культуры, гісторыі і нацыянальным каштоўнасьцям. Пры ўсёй унівэрсальнасьці гвалту рэжым ня здольны ўварвацца ў нашыя сем’і. Так рабілі ўсе народы, якія баранілі сваё ва ўмовах акупацыйных рэжымаў.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту

Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

8 ліпеня 2012 г.

РЭЖЫМНАЯ ШЫЗАФРЭНІЯ

posted Jul 6, 2012, 2:07 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jul 6, 2012, 2:14 PM ]

(У Менску распаўсюджваецца улётка з актуальным тэкстам. Прапануем сябрам Руху далучыцца да гэтай працы.)


РЭЖЫМНАЯ ШЫЗАФРЭНІЯ

Іншай назвы для гэтай зьявы няма.

Як на дражджах растуць цэны на хлеб, малако, мясныя ды іншыя прадукты і тавары, на камуналку і паліва. У той жа час Лукашэнка будуе за бюджэт (народныя сродкі) суперсакрэтны палац-рэзыдэнцыю каля Камсамольскага возера ў цэнтры Менску. Абект агароджаны металёвым плотам. Па пэрыметру стаяць слупы, на якіх вісяць відэакамеры, на некаторых гронкамі. Праход і ўвесь абект ахоўвае міліцыя з сабакамі. Калі людзі едуць каля гэтага абекту, то кажуць: вунь Лукашэнка будуе чарговы бункер. Тут будзе хаваць свае набыткі. Раней хаваў у сябручкоў Мілошавіча і Кадафі. Цяпер відаць у Асада ў Сірыі і ў Чавеса ў Венесуэле. Але хутка і яны ляснуцца. Таму набыткі трэба ж недзе хаваць.

А людзям вешае лакшыну на вушы. Як і ў 2010 годзе абяцае заробак у 500 даляраў. Лічыць, што людзі забыліся, як іх абрабаваў рэжым пасьля фальшывых выбараў Лукашэнкі ў сьнежні 2010 года. Спадабалася яму такая «справа», хоча паўтарыць і сёлета. На 23 верасьня прызначыў выбары ў сваю палаткуі яму край трэба завабіць людзей на выбарчыя ўчасткі, каб захаваць сваю ўладу і набыткі. Ужо пачаўся разыгрывацца супердэмакратычны выбарчы спэктакль, на яго выдзеленыя народныя грошы.

Пакуль ня змог яшчэ ператварыць нашу краіну ў расейска-кітайскі анклаў, трэба ліквідаваць дыктатуру. Зьвяртаемся да тых, хто разумее небясьпеку дыктатуры. Абяднайцеся з аднадумцамі, арганізуйце так, каб з вашага дому, вуліцы ніхто не пайшоў на фальшывыя выбары бяспраўнай лукашэнкаўскай палаткі. Трэба зрабіць так, каб падчас так званага галасаваньня былі пустыя выбарчыя ўчасткі. Няхай і расейцы і кітайцы пабачаць, што народ не падтрымлівае рэжым, што ўсе іхныя дамовы з рэжымам незаконныя, і будуць ліквідаваныя.

Салідарныя дзеяньні створаць умовы для ліквідацыі шызафрэнічнай дыктатуры і правядзеньня выбараў без Лукашэнкі.

1-10 of 100